Нур Махамад Таракі (15 ліпеня 1917, кішлак Калай, павет Нава, Газни, Эмірат Афганістан — 9 кастрычніка 1979) — афганскі грамадскі, палітычны і дзяржаўны дзеяч; пісьменнік, журналіст, Генеральны сакратар ЦК НДПА (1965—1967 і 1977—1979) і лідар фракцыі «Хальк».
Пасля Саурскай рэвалюцыі і прыходу да ўлады партыі НДПА, стаў Старшынёй Рэвалюцыйнага Савета і Прэм’ер-міністрам Афганістана (1978—1979), праводзячы марксісцкую палітыку ў Афганістане. Аднак сацыяльна-эканамічныя рэформы, якія праводзіліся партыяй пад кіраўніцтвам Таракі, выклікалі масавую незадаволенасць у краіне і актывізацыю ўзброенага супраціву, які перарос у Грамадзянскую вайну. Яго кароткачасовае праўленне адзначылася унутрыпартыйнай барацьбой, рэпрэсіямі і ўскладненнем ваенна-палітычнай абстаноўкі ў краіне. Скінуты ў верасні 1979 года і таемна забіты.
Відэаматэрыялы
Папярэднік: Махамад Даўд (прэзідэнт), Абду-л-Кадыр (в.а.) |
1-ы Старшыня Рэвалюцыйнага савета Афганістана 30 красавіка 1978 — 14 верасня 1979 |
Пераемнік: Хафізула Амін |
Папярэднік: Махамад Даўд |
12-ы Прэм'ер-міністр Афганістана 1 мая 1978 — 27 сакавіка 1979 |
Пераемнік: Хафізула Амін |