wd wp Пошук:

Нумі Рапас

Нумі Рапас (швед. Noomi Rapace, народжаная Хільда ​​Нумі Норэн (Hilda Noomi Norén); нар. 28 снежня 1979, Худыксваль, Еўлебарг, Швецыя) — шведская актрыса.

Нумі дэбютавала ў кіно ва ўзросце сямі гадоў, прыняўшы ўдзел у масавых сцэнах ў шведска-ісландскім фільме «Цень крумкача». Сусветная вядомасць прыйшла да актрысы пасля ролі Лісбет Саландэр у шведскім трылеры «Дзяўчына з татуіроўкай дракона» і двух яго працягах — «Дзяўчына, якая гуляла з агнём» і «Дзяўчына, якая падрывала паветраныя замкі». За ролю Лісбет яна атрымала прэстыжную шведскую ўзнагароду «Залаты жук».

У 2011 годзе Нумі дэбютавала ў Галівудзе, сыграўшы адну з галоўных роляў у дэтэктыве «Шэрлак Холмс: Гульня ценяў» разам з Робертам Даўні-малодшым і Джудам Лоў. У наступным годзе выйшаў фантастычны фільм Рыдлі Скота «Праметэй», дзе Рапас сыграла галоўную ролю — археолага Элізабет Шоў.

Зноскі

  1. Noomi Rapace // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Noomi Rapace // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Noomi Rapace // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлебаргу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 снежня