wd wp Пошук:

Нумій Туск

Артыкул пра консула 295 года. Пра консула 258 года гл. Марк Нумій Туск.

Ну́мій Туск (лац.: Nummius Tuscus) — рымскі дзяржаўны дзеяч канца III — пачатку IV стст., консул 295 года.

У 295 годзе быў прызначаны консулам разам з Аніем Анулінам. Займаў пасаду curator aquarum (наглядчык вадаправодаў), хутчэй за ўсё ўжо пасля свайго кансулату, у прамежку паміж 295 і 302 гг. З 19 лютага 302 года па 12 верасня 303 займаў пасаду прэфекта Рыма (пры імператарах Максіміяне і Канстанцыі Хлоры)[1].

Магчыма, яго бацькам быў консул 258 года Марк Нумій Туск, а стрыечным братам — Марк Нумій Цэёній Аній Альбін, гарадскі прэфект.

Зноскі

  1. Ідэнтыфікацыя консула 295 г. з прэфектам Рыма 302—303 гг. ставіцца пад сумнеў некаторымі даследчыкамі. Гл. CLRE

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Рымскія консулы III стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы