wd wp Пошук:

Нукулаэлаэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Нукулаэлаэ (на мове тувалу Nukulaelae) — атол у складзе астравоў Тувалу на поўдні Ціхага акіяна. Належыць да дзяржавы Тувалу. Агульная плошча — 1,82 км². Насельніцтва — 393 чал. (2002 г.).

Геаграфія

Нукулаэлаэ знаходзіцца прыкладна ў 110 км на паўднёвы ўсход ад Фунафуці. На мове тувалу яго назва значыць «зямля пяскоў». Сапраўды, атол уяўляе сабою каралі з 19 невялікіх астраўкоў, большасць з якіх — гэта нізкія выспы. Найвышэйшы пункт не перавышае 1,5 м. Пад час моцных штормаў і трапічных цыклонаў амаль уся паверхня аказваецца пад вадой. Шырокая лагуна (41,12 км²) цалкам аддзеленая ад акіяна каралавым рыфам.

Насельніцтва (393 чал.) жыве у 2 вёсках на востраве Фагау́а ва ўсходняй частцы Нукулаэлаэ.

Атолу пагражае глабальнае пацяпленне. Падняцце ўзроўню акіяна пагражае поўным затапленнем сушы.

Гісторыя

Паводле паданняў, Нукулаэлаэ быў адкрыты палінезійцам Валоа з атола Ваітупу. Ён пасадзіў тут какосавыя пальмы і пазней пераехаў на новае месца жыхарства з сям’ёй. У сяр. XIX стагоддзе ст. мясцовае насельніцтва складала каля 300 чал.

У 1821 г. атол быў адкрыты амерыканскімі мараплаўцамі. У 1861 г. сюды прыехалі місіянеры-палінезійцы з астравоў Кука. Жыхары Нукулаэлаэ сталі першымі тувалу, якія прынялі хрысціянства. У 1863 г. дзве трэці тубыльцаў былі падманам захоплены ў рабства перуанскімі гандлярамі жывым таварам.

У 1891 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1978 г. атол увайшоў у склад незалежнай дзяржавы Тувалу.

Славутыя мясціны

На адзіным населеным востраве Фагауа (раней меў назву Фангауа) знаходзіцца касцёл — сэрца мясцовага грамадскага жыцця.

На пакінутым востраве ў паўднёвай частцы атола — разбураная вёска Ніука.

На востраве Тумілота — мемарыял Элекана у гонар прыняцця хрысціянства, пабудаваны ў форме ступеністай піраміды. Існуе таксама вялікі камень Тэ Фалеатуа, каля якога астравіцяне праводзяць хрысціянскія службы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Атолы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з нераспазнанай мовай
Катэгорыя·Астравы Тувалу