wd wp Пошук:

Нубійскі горны казёл

Нубійскі горны казёл (Capra nubiana) — млекакормячыя роду горных казлоў сямейства пустарогіх.

Знешні выгляд

Нубійскі горны казёл — гэта самыя маленькія з усіх горных казлоў. Яны маюць добра выяўлены палавой дымарфізм: самкі ў сярэднім у тры разы меншыя за самцоў па памерах. Агульная даўжыня цела ў самцоў складае 125 см, а ў самак 105 см. Вышыня ў карку ў сярэднім 75 см у самцоў і 65 гл у самак. Сярэдняя маса цела самцоў 62,5 кг, самак — 26,5 кг.

Паводзіны

Нубійскія горныя казлы засяляюць горныя раёны, уключаючы цясніны, камяністыя асыпкі і раёны з беднай расліннасцю. Як правіла, жывуць у найбольш аддаленых, высокіх і стромкіх скалах.

Нубійскія горныя казлы не вельмі гучныя жывёлы, але яны выпрацавалі сістэму сігналаў, для таго каб выяўляць сваю агрэсію.

Самы стары з усіх вядомых нубійскіх горных казлоў пражыў у няволі 17 гадоў. Аднак лічыцца, што ў дзікай прыродзе яны жывуць менш, 10-16 гадоў.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Казлы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уразлівыя віды