wd wp Пошук:

Нордкірхенскі палац

Погляд на сад Нордкірхенскага палаца

Нордкірхенскі палац (Schloss Nordkirchen) — барочны палацава-паркавы ансамбль у Нордкірхене (Вестфалія). Будаваўся на месцы рэнесанснага «замка на вадзе» з 1703 па 1734 гг. мюнстэрскімі біскупамі з сямейства Плетэнбергаў. У турыстычных буклетах атрымаў мянушку Вестфальскі Версаль, хоць вонкавым выглядам больш нагадвае галандскі Хет Лоа.

Пасля секулярызацыі біскупскіх уладанняў палац належаў княжацкім родам Эстэрхазі і Арэнбергаў, пакуль у 1959 годзе яго не выкупілі ўлады зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія. Цагляны будынак стаіць на штучным востраве квадратнай формы, па вуглах якога пастаўлены садовыя павільёны. Рэгулярны парк упрыгожаны барочнымі статуямі, некаторыя з якіх былі абноўлены ў першыя гады XX стагоддзя.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·XVIII стагоддзе ў Германіі
Катэгорыя·1734 год у Еўропе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1734 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Палацава-паркавыя ансамблі
Катэгорыя·Нордкірхен
Катэгорыя·Вестфалія
Катэгорыя·Палацы Германіі