wd wp Пошук:

Нова-Пецяргофскі мост

Нова-Пецяргофскі мост — аўтадарожны рамны мост цераз Абводны канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг Абводнага канала. Аб’ект культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння.

Размешчаны ў створы Лермантаўскага праспекта, злучаючы яго з плошчай Балтыйскага вакзала. Побач з мостам размешчаны Балтыйскі вакзал, ансамбль будынкаў правіянцкіх складоў Ізмайлаўскага палка, Мікалаеўскага кавалерыйскага вучылішча. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Балтыйскі мост, ніжэй — Краснаакцябрскі мост. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (230 м) — «Балтыйская».

З 1860 да 1914 года мост называўся Штыгліцкім, ад імя А. Л. Штыгліца, які пабудаваў Пецяргофскую чыгунку. Сучасная назва — з 1870-х гадоў і дадзена ад Нова-Пецяргофскага праспекта (сучасны Лермантаўскі праспект).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Абводны канал
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96