wd wp Пошук:

Нова-Калінкін мост

Нова-Калінкін мост — аўтадарожны арачны мост цераз Абводны канал у Адміралцейскім раёне Санкт-Пецярбурга, злучае Безыменны востраў і левы бераг канала. Мост уваходзіць у спіс аб’ектаў культурнай спадчыны Расіі рэгіянальнага значэння. Мост размяшчаецца па восі Стара-Пецяргофскага праспекта. Вышэй па цячэнні знаходзіцца Барысаў мост, ніжэй — мост Сцяпана Разіна. Бліжэйшая станцыя метрапалітэна (0,9 км) — «Нарвская». З 1828 года мост называўся Нарвскім, бо быў пабудаваны ў Нарвскай частцы горада. У 1849 годзе ўзнікла назва Новы Калінкінскі або Новы Калінкаўскі мост, ад двух іншых Калінкіных мастоў: Вялікага Калінкіна цераз Фантанку і Мала-Калінкіна цераз Екацярынінскі канал. Сучасная назва з’явілася ў 1857 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Жалезабетонныя масты
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Масты паводле алфавіта
Катэгорыя·Масты цераз Абводны канал