Новаяльня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — гарадскі пасёлак Наваельня.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Наваельня. 4 мая 1945 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Новаяльнянскаму пассавету.
30 чэрвеня 2015 года Новаяльнянскі пассавет рэарганізаваны ў Новаяльнянскі сельсавет[1]. У склад сельсавета ўваходзіць адзін населены пункт — гарадскі пасёлак Наваельня, які і з’яўляецца яго цэнтрам[2].