Новамільча́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі. Цэнтр — вёска Новая Мільча.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Гомельскага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Мільчанскага (Старамільчанскага) сельсавета.