wd wp Пошук:

Нета-прэмія

Нета-прэмія — частка страхавой прэміі, якая прызначана для фарміравання страхавога фонду, з якога затым будуць ажыццяўляцца страхавыя выплаты. Нета-прэмія з’яўляецца галоўнай складовай часткай брута-прэміі[1][2]..

Нета-прэмія складаецца з чыстай нета-прэміі па рызыцы і рызыковай (страхавой) надбаўкі [3].

Чыстая нета-прэмія

Вызначэнне нета-прэміі па рызыцы традыцыйна адносіцца да вобласці актуарных разлікаў і страхавой матэматыкі. Чыстая нета-прэмія разлічваецца на падставе дадзеных аб шкодзе за мінулы перыяд і ўяўляе сабою здабытак частаты наступлення страхавога выпадку на сярэдні памер шкоды па ўсёй сукупнасці страхавых выпадкаў, якія адбыліся ў мінулым[4].

Чыстая прэмія па рызыцы = Частата шкоды х Сярэдні памер шкоды

Частата шкоды вызначаецца як дзель ад дзялення ліку выпадкаў шкоды ў назіраным мностве на лік уваходных у гэта мноства адзінак назірання.

Сярэдні памер шкоды ўяўляе сабою дзель ад дзялення агульнай сумы шкоды за назіраны перыяд на лік выпадкаў шкоды за гэты ж перыяд.

Рызыковая (страхавая) надбаўка

Рызыковая надбаўка прызначана для падвышэння надзейнасці страхавой абароны.

Пры выяўленні заканамернасці з’яўлення шкоды ў выніку выпадковых падзей у мінулым і вызначэнні на аснове гэтага мінулага досведу стратнасці ў будучыні непазбежныя памылкі двух відаў[4]:

Для таго, каб гарантаваць надзейную страхавую абарону, г.зн. павялічыць верагоднасць таго, што сабраных грошай хопіць на выплату шкоды ў будучыні па ўсіх выпадках, да чыстай нета-прэміі дадаюць рызыковую (страхавую) надбаўку.

Велічыня рызыковай надбаўкі не можа быць менш за велічыню стандартнага адхілення паказчыка стратнасці страхавой сумы.

Выкарыстанне нета-стаўкі страхавога тарыфу для вызначэння нета-прэміі

Чаканую велічыню нета-прэміі можна вызначыць як здабытак страхавой сумы на нета-стаўку. Нета-стаўка ўяўляе сабою адсотак, які адлюстроўвае верагоднасць страты, разлічаную на аснове суадносін шкоды да сукупнай страхавой сумы застрахаваных аб’ектаў[4].

Памер нета-прэміі вызначаецца па формуле:

Нета-прэмія = Страхавая сума х Нета-стаўка/100

Зноскі

  1. Структура страховой премии и методика её обоснования // Страхование: учебник / Пад рэд. Т. А. Фёдаравай. — 3-е изд. — М.: Магістр, 2009. — С. 189—195. — 1006 с. — ISBN 978-5-9776-0032-3.
  2. Казанцев С.К. Построение страховых тарифов // Основы страхования: Учебное пособие. — Екацярынбург: ИПК УГТУ, 1998. — С. 33—36. — 101 с. — ISBN 5-8096-0006-9. Архіваваная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 20162016-03-04. Праверана 4 красавіка 2011.
  3. Тулинов В.В., Горин В.С. Премия нетто // Страхование и управление риском: Терминологический словарь. — М.: Наука, 2000. — С. 179. — 565 с. — ISBN 5-02008-388-7.
  4. 1 2 3 Методология обоснования нетто-премии по риску // Страхование: учебник / Пад рэд. Т. А. Федаравай. — 3-е изд. — М.: Магістр, 2009. — С. 192—195. — 1006 с. — ISBN 978-5-9776-0032-3.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Страхавыя тэрміны
Катэгорыя·Актуарныя разлікі