wd wp Пошук:

Нерэй

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нерэй. Нерэй (стар.-грэч.: Νηρεύς) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] адзін з найбольш каханых і шанаваных багоў вадзяной стыхіі (мора): добры, мудры, справядлівы старац, увасабленне спакойнай марской глыбіні, які абяцае маракам шчаслівае плаванне.

Старэйшы сын Понта і Геі[2], або сын Понта і Тэфіі[3]. Муж Дарыды, бацька нерэід[4], у тым ліку Фетыды[5].

Аднойчы Геракл звязаў яго[6]. Жыхары Гітыёна (Лаконіка) завуць яго Старцам[7]. Яму прысвечаны XXIII арфічны гімн.

Этымалогія Нерэя магчыма звязана з абазначэннем чалавека ў ілірыйскам мове (ср. алб.: Njeriu)

Гл. таксама

Зноскі

  1. Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.213, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.447
  2. Гесіёд. Тэагонія 233—236
  3. Орфіка, фр.117 Керн
  4. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6-7 далей
  5. Гамер. Іліяда I 358
  6. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка II 5, 11
  7. Паўсаній. Апісанне Элады III 21, 9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Старажытнагрэчаскія багі
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Марскія багі