wd wp Пошук:

Неонавая лямпа

Неонавыя лямпы ТН-1,5Д

Неонавая лямпа — газаразрадная лямпа з тлеючым разрадам, запоўненая неонам. У мэтах атрымання больш якаснага святла лямпы запаўняюць неонам у сумесі з геліем пад ціскам 2500—4000 Па.

Неонавыя лямпы вырабляюцца двухэлектроднымі і шматэлектроднымі. У двухэлектродных электроды робяцца аднолькавай формы для ланцугоў пераменнага току і рознай формы для работы ў ланцугах пастаяннага току. У шматэлектродных лямп катодам надаецца форма лічбаў, літар і іншых знакаў.

Патэнт на неонавую лямпу атрымаў Жорж Клод.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Святлатэхніка
Катэгорыя·Крыніцы святла
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Неон