Недзяржаўны інстытут дзелавога адміністравання — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова, якая дзейнічала ў Мінску ў 1990-х гг. Юрыдычны адрас: вул. Прытыцкага, 62[1]. З 1997 г. фактычны адрас: вул. Рафіева, 30[2]. 11.11.2000 вну прадстаўлена падатковымі органамі да ліквідацыі па прычыне “неажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці на працягу 12 месяцаў запар і ненаправленага камерцыйнай арганізацыяй падатковаму органу паведамлення аб прычынах неажыццяўлення такой дзейнасці[3]”.