wd wp Пошук:

Нгорангора

Нгорангора — велізарны кратар у Танзаніі на краі саваны Серэнгеці, які ўзнік у якасці кальдэры ў выніку калапсу буйнога вулкана каля 2,5 мільёнаў гадоў таму. Дно кратара знаходзіцца на вышыні 2380 м над узроўнем мора. Яго краі прыкладна на 600 м вышэй і ўзвышаюцца на 3000 м над узроўнем мора. Дыяметр кратара Нгорангора складае ад 17 да 21 км і яго агульная плошча налічвае прыкладна 26400 гектараў. На дне кратара размешчана возера Магадзі, знакамітае папуляцыяй фламінга. Кратар Нгорангора ўнікальны тым, што за многія гады ў ім утварылася сваё ўласнае асяроддзе пражывання для многіх відаў жывёл, якія не маюць магчымасці выбрацца вонкі.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Кратары паводле алфавіта
Катэгорыя·Біясферныя рэзерваты Танзаніі
Катэгорыя·Метэарытныя кратары на Зямлі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Танзаніі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Танзаніі