wd wp Пошук:

На экранах

«На экра́нах»беларускі часопіс.[1]

Апісанне

Выпускаецца дзяржаўным прадпрыемствам «Выдавецтва „Беларускі Дом друку“».

Заснаваны ў жніўні 1957 года. За мінулыя гады некалькі разоў змянілася назва выдавецтва і выданні, але нязменным заставаўся тэматычны кірунак часопіса: арыентаванне на прапаганду і папулярызацыю кінематографа. Часопіс асвятляе айчыннае і замежнае кіно, папулярнае, элітарнае, класіку і прэм’еры, конкурсы і фестывалі.

Стаяў ля вытокаў стварэння Мінскага МКФ «Лістапад». Мае пастаянную акрэдытацыю на найбольш прыкметных кінафорумах постсавецкай прасторы, а таксама на МКФ класа «А» (Венецыя і Берлін). Абавязковы прыярытэт выдання — беларускае кіно.

Змест часопіса спалучае кіназнаўчыя і папулярныя жанры, фотаматэрыялы, эксклюзіўныя інтэрв’ю з персонамі са свету кіно, выступленні як мэтраў, так і студэнтаў-кінематаграфістаў.

Як інфармацыйны партнёр Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» стварае сумесныя акцыі часопіса, кінастудыі і Беларускага саюза кінематаграфістаў: спецыяльныя нумары, прысвечаныя прэм’ерам кінастудыі, майстрам нацыянальнага кінематографа і тэматычныя кінакаляндары.

Рэдкалегія

Зноскі

  1. Журнал “На экранах”, РУП (руск.) . 1info.by. Праверана 28 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Часопісы на рускай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Часопісы Беларусі
Катэгорыя·Часопісы паводле алфавіта
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1957 годзе