wd wp Пошук:

Нашы Касцёлы

Вокладка фотаэнцыклапедыі

«Нашы Касцёлы» — беларуская электронная фотаэнцыклапедыя, вынік шматгадовай працы 144 фотамастакоў. Стваральнік Дзяніс Эдуардавіч Салаш. Прэзентацыя энцыклапедыі адбылася ў тэатральнай залі Чырвонага касцёла 30 красавіка 2006 года.  

На 2020 год энцыклапедыя змяшчала 1280 святынь (касцёлы, кляштары, капліцы), артыкулы па гісторыі святынь, 6500 фотаздымкаў фасадаў і інтэр’ераў храмаў. Прыкладна 500 аб’ектаў, якія змяшчае энцыклапедыя, адсутнічалі ў энцыклапедычных даведніках, выдадзеных да 2006 года. Шмат якія аб’екты і здымкі ўвайшлі ў кнігу А. Кулагіна «Каталіцкія храмы Беларусі». — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2008. — 488 с.

Толькі асноўнымі 4 аўтарамі здымкаў (Дзяніс Салаш, Андрэй Дыбоўскі, Уладзімір Багданаў, Канстанцін Шастоўскі) былі праеханы дзесяткі тысяч кіламетраў, гэта сотні паездак па Беларусі.

Структура

Канцэпцыя

Праект названы ў гонар серыі кніг ксяндза Язафата Жыскара «Nasze kościoły» (Warszawa-Petersburg, 1912—1914).

Дакладнасць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, абменам архіўнымі звесткамі і адначасовым выкарыстаннем свежай інфармацыі перыёдыкі і інтэрнэту.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Касцёлы Беларусі
Катэгорыя·Беларускія энцыклапедыі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы