wd wp Пошук:

Начніца сажалкавая

Сажалкавая начніца (Myotis dasycneme) — млекакормячае сямейства гладканосых (звычайных) лятучых мышэй.

Апісанне

Даўжыня цела 51-73, перадплечча 44-49 мм. Афарбоўка зменлівая — ад цёмна-бурай да шаравата-палевай. Трапляюцца асобіны, у якіх спіна палева-буравата-карычневая з шаўкавістым бляскам, брушка брудна-шаравата-бялёсае. Вушы і лятальная перапонка цёмна-бурыя. Вушы невялікія (сагнутыя наперад, не дасягаюць кончыка носа), на вонкавым краі ніжэй сярэдзіны маюць невялікую выразку. Казялок амаль увесь аднолькавай шырыні, толькі адхіленая ўнутр верхавіна трохі звужаная і закругленая.

Пашырэнне

Начніца сажалкавая на паштовай марцы Беларусі, 2006

Арэал сажалкавай начніцы ў выглядзе вузкай палосы паміж 49° і 63° пн.ш. цягнецца ад паўночнай Францыі, Бельгіі, Галандыі праз Усходнюю Еўропу і Заходнюю Сібір да Енісея. Месцы пражывання: гарышчы, вышкі і нішы драўляных будынкаў, купалы цэркваў, радзей дуплы дрэў. На паляванне вылятае позна ўвечары, лятае вельмі нізка над сажалкамі, азёрамі, старарэччамі. Корміцца камарамі, шыцікамі і больш буйнымі лускакрылымі і цвердакрылымі.

Асаблівасці біялогіі

Летнія сховішчы засяляе ў канцы красавіка — першай палове траўня. Самцы і халастыя самкі трымаюцца паасобку або невялікімі групамі, часта разам з іншымі відамі рукакрылых. У большасці самак у сярэдзіне чэрвеня нараджаецца 1 дзіцяня. У канцы верасня-кастрычніку з’яўляецца ў зімовых сховішчах — пячорах, штольнях

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гладканосыя лятучыя мышы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта