wd wp Пошук:

Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі

Нацыянальны музей мастацтва Каталоніі (катал.: Museu Nacional d’Art de Catalunya, ісп.: Museo Nacional de Arte de Cataluña, скар. MNAC) — музей у Барселоне, створаны ў 1990 годзе ў выніку аб’яднання калекцый Музея сучаснага мастацтва і Музея мастацтва Каталоніі.

Музей з’яўляецца кансорцыумам горада Барселона і міністэрства культуры Каталоніі. Яго штаб-кватэра размяшчаецца ў Нацыянальным палацы ля падножжа гары Манжуік, адкрытым у 1929 годзе да Сусветнай выставе ў Барселоне. У склад MNAC таксама ўваходзяць яшчэ тры ўстановы культуры ў Вілановэ-і-ла-Жэльтру, Алотэ і Сіджэсэ.

Калекцыі

Калекцыя раманікі лічыцца адной з самых поўных у свеце. Яе аснову ўтварае унікальны аддзел раманскіх фрэсак, экспануемых на адпаведным архітэктурным фоне. Некаторыя буйныя творы насценнага жывапісу XII і XIII стагоддзяў былі вывезены ў 1920-я гады з маленькіх цэркваў у Пірэнеях і былі адпаведнай кансервацыі. Акрамя таго ў калекцыю ўваходзіць аб’ёмны збор жывапісу па дрэве і драўлянай скульптуры.

Ядро гатычнай калекцыі музея ўтвараюць Каталонскі станковы жывапіс і скульптура, прадстаўленая некалькімі працамі Берната Мартарэля, Хаймэ Угу і Луіса Далмаў.

Мастацтва барока і рэнесансу прадстаўлена больш сціпла з прычыны меншай значнасці Каталоніі ў той перыяд, але тым не менш музей валодае значнымі творамі мастацтва XVI-XVIII стагоддзяў і не толькі каталонскага. Заслугоўваюць увагі працы Эль Грэка і Веласкеса. Калекцыя «Llegat Cambó» уяўляе выбітныя ўзоры італьянскага і французскага барочнага жывапісу, у прыватнасці, ранняга нідэрландскага жывапісу і італьянскага кватрачэнта. У экспазіцыю ўключаны таксама некаторыя экспанаты з фондаў Музея Ціс-Барнемісы.

Збор жывапісу мадэрну аб’ядноўвае вядомыя творы каталонскага мастацтва XIX і першай паловы XX стагоддзяў.

У музеі працуюць нумізматычны і гравюрны аддзелы, а таксама універсальная і мастацкая бібліятэкі. Акрамя выставачнай дзейнасці ў пастаяннай і зменнай экспазіцыях музей займаецца рэстаўрацыйнымі і кансервацыйнымі работамі.

Літаратура

Спасылкі

  1. https://www.larepublica.cat/minut-a-minut/el-mnac-va-rebre-837-700-visitants-el-2019-un-6-menys-que-lany-anterior/
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі Іспаніі
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастацкія музеі Іспаніі
Катэгорыя·Музеі Барселоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных