wd wp Пошук:

Нацыянальны дызайн-цэнтр

Нацыянальны дызайн-цэнтр — колішні навукова-даследчы інстытут у Мінску. Размяшчаўся ў будынку па вуліцы Жданава (Жылуновіча), 15[1]

Гісторыя

Заснаваны ў 1966 г. як Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі[ru] Дзяржаўнага камітэта СССР па навуцы і тэхніцы на базе аддзела перспектыўнага праектавання прамысловых узораў Дзяржаўнага камітэта стандартаў пры СМ СССР[1] з мэтай дасягнення высокай якасці прамысловай прадукцыі, павышэння яе канкурэнтаздольнасці. У 1992 годзе ператвораны ў Беларускі інстытут дызайну, у 1997 г. — у дзяржаўнае прадпрыемства «Нацыянальны дызайн-цэнтр», з 2000 года ўнітарнае прадпрыемства.

Ліквідаваны 4 снежня 2008 года[2].

Кірункі даследаванняў

Асноўныя кірунку даследаванняў: эрганамічныя даследаванні і мастацкае канструяванне ў вобласці трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання, станкабудавання, прыборабудавання, вытворчасці вырабаў культурна-бытавога прызначэння прамысловай графікі, абсталявання грамадскіх і адмістрацыйных будынкаў, эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя прадпрыемстваў энергасістэмы, правядзенне ацэнкі эстэтычнага ўзроўню новых відаў тавараў культурна-бытавога прызначэння і гаспадарчага ўжытку[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Белорусский филиал Всесоюзного НИИ технической эстетики // Минск. Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. – Мн. : БелСЭ им. П. Бровки, 1983. – 467 с.
  2. Нацыянальны дызайн-цэнтр у базе Kartoteka.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Кампаніі, скасаваныя ў 2008 годзе
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Дызайн у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кампаніі Мінска
Катэгорыя·Прамысловы дызайн
Катэгорыя·1966 год у Мінску