wd wp Пошук:

Нацыянальны архіў Японіі

Нацыяна́льны архі́́ў Япо́ніі (яп.: 【国立公文書館』, こくりつこうぶんしょかん, какурыцу кабуншё-кан) — цэнтральны дзяржаўны архіў Японіі. Таксама — Дзяржаўны архіў Японіі.

Кароткія звесткі

Размешчаны ў такійскім раёне Ціёда, на месцы былога замка Эда. Заснаваны ў 1971 годзе пры адміністрацыі прэм’ер-міністра Японіі. З 2001 года, пасля ўступлення ў сілу закона Японіі пра Нацыянальны архіў 2000 года, ён стаў незалежнай адміністрацыйнай установай пад эгідай Кабінета Міністраў. Захоўвае каля 545 тыс. дакументаў па гісторыі Японіі і Азіі, дае іх для прагляду даследчыкам і простым грамадзянам. Змяшчае арыгіналы Імператарскіх рэскрыптаў, заканадаўчых актаў, канстытуцый Японіі новага і найноўшага часу, а таксама бібліятэкі Акадэміі Сёхэйдзака і Кабінета міністраў Японіі.

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. http://www.houjin-bangou.nta.go.jp/henkorireki-johoto.html?selHouzinNo=3010005005429

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Урад Японіі
Катэгорыя·Архітэктура Токіа
Катэгорыя·Адукацыя ў Токіа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Бібліятэкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Архівы Японіі
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных