wd wp Пошук:

Нацыянальная бібліятэка Румыніі

Нацыянальная бібліятэка Румыніі (рум.: Biblioteca Națională a Romaniei) размешчана ў Бухарэсце. Бібліятэка мае свае філіялы ў гарадах Алба-Юлія і Краёва.

Гісторыя

Бібліятэка сыходзіць сваімі каранямі ў бібліятэку Каледжа Святога Савы, якая была адкрыта ў 1859 годзе, калі 1000 кніг на французскай мове былі змешчаны ў архіў. Пасля аб’яднання Румыніі ў адну дзяржаву ў тым жа годзе бібліятэка атрымала нацыянальны статус (Нацыянальная і Цэнтральная бібліятэка рум.: Bibliotecǎ Naționala și Bibliotecǎ Centralǎ). У 1864 годзе яна стала называцца Цэнтральнай бібліятэкай дзяржавы (рум.: Biblioteca Centralǎ a Statului).

У 1901 годзе ўсе зборы бібліятэкі былі перададзены ў распараджэнне Румынскай акадэмічнай бібліятэкі, у выніку чаго апошняя насіла нацыянальны статус. У 1955 годзе ж была арганізавана Дзяржаўная нацыянальная бібліятэка, якая стала нацыянальнай. У 1989 годзе пасля падзення камуністычнага рэжыму бібліятэцы была нададзена яе цяперашняя назва.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нацыянальныя бібліятэкі
Катэгорыя·Бухарэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Бібліятэкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Культура Румыніі
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1859 годзе