wd wp Пошук:

Нацыянальная бібліятэка Албаніі

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (алб.: Biblioteka Kombëtare e Shqipërisë) размешчана ў сталіцы краіны Тыране.[1] Бібліятэка была заснавана ў 1920 годзе[2] і афіцыйна адкрыта 10 снежня 1922 года.[2][3]

Нацыянальная бібліятэка Албаніі (НБА) — найважнейшы нацыянальны культурны інстытут і найстарэйшы ў Албанскай дзяржаве. Бібліятэка займае 2 будынкі і працуе пад кіраўніцтвам Міністэрства турызму, культуры, моладзі і спорту Албаніі. У задачы бібліятэкі ўваходзіць збор, апрацоўка, аднаўленне, захоўванне і давядзенне да чытачоў пісьмовых і іншых матэрыялаў, якія распавядаюць пра гістарычную і культурную спадчыну албанскага народа. На нацыянальным узроўні яна арганізуе бібліятэчную адукацыю і павышэнне прафесійнай адукацыі, таксама выконвае ролю навукова-даследчага цэнтра ў вобласці бібліятэчнай справы.

У склад збораў бібліятэкі ўваходзяць кнігі, перыядычныя выданні, карты, атласы, мікрастужкі і іншыя бібліятэчныя адзінкі захоўвання. Асобныя зборы цікавыя як у кантэксце албанскай, так і еўрапейскай культуры. Бібліятэка як правіла адкрыта 72 гадзіны ў тыдзень для асоб старэйшых за 16 гадоў.

Зноскі

  1. National Library of the Republic of Albania(нявызн.). LibDex. Праверана 23 красавіка 2014.
  2. 1 2 Etleva Domi (2003-06-23). National Library of Albania. Encyclopedia of Library and Information Science. doi:10.1081/E-ELIS-120008530. http://www.informaworld.com/smpp/content~content=a713531790~db=all~order=title. Retrieved on 2014-04-23.
  3. Albanian National Bibliography(нявызн.) (недаступная спасылка). University of Illinois at Urbana-Champaign. Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 2018. Праверана 23 красавіка 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Культура Албаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бібліятэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Бібліятэкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Тырана