wd wp Пошук:

Нацыянальная акадэмія ўпраўлення

Не блытаць з Нацыянальная акадэмія дзяржаўнага кіравання пры Прэзідэнце Украіны.

Нацыянальная акадэмія ўпраўлення — украінская вышэйшая навучальная ўстанова ўпраўленчага профілю, якая знаходзіцца ў Кіеве.

Агульная характарыстыка

Заснавана 22 красавіка 1992 года на базе Кіеўскага інстытута паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Першы выпуск студэнтаў адбыўся ў 1995 годзе. Акадэмія ажыццяўляе падрыхтоўку бакалаўраў і магістраў, а таксама дактароў філасофіі (праз аспірантуру) і дактароў навук (праз дактарантуру). Таксама прапануюцца праграмы падвойнага дыплому з польскай прыватнай Вышэйшай банкаўскай школай. Функцыянуе два спецыялізаваных вучоных савета па абароне дысертацый: па эканамічным навукам (на атрыманне вучонай ступені кандыдата і доктара навук) і юрыдычным навука (на атрыманне вучонай ступені кандыдата навук).

Структура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1992 год ва Украіне
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Кіева
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1992 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта