wd wp Пошук:

Наталля Хусаінаўна Эстэмірава

Наталля Хусаінаўна Эстэмірава (28 лютага 1958, Свярдлоўская вобласць — 15 ліпеня 2009, Газі-Юрт, Інгушэція) — расійская праваабаронца, журналіст, супрацоўніца Праваабарончага цэнтра «Мемарыял» у Грозным. Скрадзена каля свайго дома ў Грозным і забіта. Яе смерць выклікала грамадскі і міжнародны рэзананс.

У 2004 намінавалася на прэмію Сахарава, адзначана 13 студзеня 2005 медалём імя Роберта Шумана[2]. Лаўрэатка прэміі імя Ганны Паліткоўскай у 2007 годзе. За сваю дзейнасць шмат разоў крытыкавалася прарасійскім чачэнскім кіраўніцтвам.

Згодна інфармацыі Human Rights Watch Эстэміраву выкралі 15 ліпеня 2009 каля яе дома ў Грозным прыкладна а 08:30. Яе калегі праваабаронцы ўзнялі трывогу, калі яна не прыйшла на запланаваную сустрэчу. Былі апытаныя суседзі[3]. Па дадзеным калег «Два сведкі бачылі з гаўбца, як на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе Наталля пражывае, яе запхалі ў белы аўто маркі ВАЗ, яна паспела пракрычаць, што яе выкрадаюць»[3].

Як паведаміла прэс-служба Следчага камітэта пракуратуры Расіі, цела жанчыны з кулявымі раненнямі ў галаву і грудзі было знойдзена а 16:30 (па дадзеным МУС Інгушэціі — а 17:20) па маскоўскаму часу ў лесапаласе за 100 метраў ад федэральнай аўтадарогі «Каўказ» каля сяла Газі-Юрт Назранаўскага раёна Інгушэціі. У яе торбе знайшлі пашпарт, пасведчанне члена экспертнага савета апарата ўпаўнаважанага па правах чалавека ў РФ па Чачэнскай рэспубліцы і мандат грамадскага назіральніка камісіі па грамадскім кантролю ў месцах прымусовага ўтрымання на імя Наталлі Эстэміравай[4].

Рамзан Кадыраў у інтэрв’ю расійскай службе радыё Свабода назваў Эстэміраву «Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення»[5].

Зноскі

  1. Russian activist ‘found murdered’ // BBC News Online — 2009.
  2. Узнагароджанне г-кі Наталлі Эстэміравай і г-на Сяргея Кавалёва медалём Роберта Шумана Архівавана 21 ліпеня 2009.(англ.)  // Еўрапейская народная партыя — Еўрапейскія дэмакраты, Страсбург, 13 студзеня 2005 г.
  3. 1 2 Знойдзена цела выкрадзенай у Грозным праваабаронцы(руск.)
  4. Громкое убийство(руск.)  // Інтэрфакс, 16 ліпеня 2009 г. (руск.)
  5. «Жанчынай без гонару, годнасці і сумлення»(руск.)  // Газета.ру 10 жніўня 2009
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Свярдлоўскай вобласці
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Забітыя журналісты
Катэгорыя·Пахаваныя на Траякураўскіх могілках
Катэгорыя·Палітыкі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 лютага
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Праваабаронцы Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2009 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Інгушэціі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Памерлі 15 ліпеня