wd wp Пошук:

Наталля Паўлаўна Міцькоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцькоўская. Наталля Паўлаўна Міцькоўская (нар. 1960) — беларуская ўрач-кардыёлаг. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар[1][2].

Біяграфія

У 2008 годзе стварае 3-ю кафедру ўнутраных хвароб Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і ўзначальвае на пасадзе прафесара[2]. Загадчык кафедры кардыялогіі і ўнутраных хвароб установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт». Дырэктар дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Кардыялогія». Галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[1]. Кіраўнік навукова-педагагічнай школы Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта «Неадкладная кардыялогія і прафілактычная медыцына ў клініцы ўнутраных хвароб». Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў (ESC). Прэзідэнт Еўразійскай арытмалагічнай асацыяцыі. Старшыня Грамадскага аб’яднання «Беларускае навуковае таварыства кардыёлагаў». Старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства кардыёлагаў і тэрапеўтаў». Галоўны рэдактар ​​часопіса «Неадкладная кардыялогія і кардыяваскулярныя рызыкі»[1].

Навуковая дзейнасць

Галіна навуковых інтарэсаў: кардыялогія, тэрапія, рэўматалогія[2].

Інавацыйныя дасягненні: укараненне метадаў мультыспіральнай кампутарнай тамагафіі міякарда і аднафатоннай эмісійнай камп’ютарнай тамаграфіі міякарда ў ранняй дыягностыцы ішэмічнай хваробы сэрца[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 3 Митьковская Наталья Павловна (руск.)
  2. 1 2 3 4 Митьковская, Наталья Павловна (доктор медицинских наук ; род. 1960) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кардыёлагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Рэўматолагі Беларусі