wd wp Пошук:

Наталля Паўлаўна Жукава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жукава. Наталля Паўлаўна Жукава (нар. 12 снежня 1960) — беларуская дзяржаўная дзеячка. Намеснік Міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь (2016—2020).

Біяграфія

Нарадзілася 12 снежня 1960 года.​ У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут і трапіла ў санітарную службу. Працавала ў галіне санітарных, фітасанітарных, ветэрынарных мер і абароны правоў спажыўцоў на розных пасадах у органах Беларусі.

З 2013 па 2016 гады працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом г. Мінска — галоўным урачом Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі[1].

З 2016 года займала пасаду намесніка Міністра аховы здароўя — галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Рэспублікі Беларусь. Курыравала ўвесь комплекс санітарна-эпідэміялагічных мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне распаўсюджвання каранавіруса новага тыпу ў Беларусі.

1 кастрычніка 2020 года прызначана дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер Еўразійскай эканамічнай камісіі[1].​

Замужам, мае дачку Кацярыну[2].

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Дырэктарам Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК прызначана Наталля Жукава
  2. Главный санитарный врач Минска: «Бездельников не жалую!» Архівавана 4 жніўня 2021.
  3. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 верасня 2014 года № 859 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»(недаступная спасылка)
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 кастрычніка 2019 года № 678 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Мінска
Катэгорыя·Галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Санітарныя ўрачы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе