wd wp Пошук:

Наталля Георгіеўна Калінічэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калінічэнка.

Наталля Георгіеўна Калінічэнка (11 лютага 1917, с. Уграіды, Краснапільскі раён, Сумская вобласць, Украіна — 11 кастрычніка 2007, г. Гомель) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыла ў 1941 годзе Харкаўскі інстытут інжынераў камунальнага будаўніцтва. Інжынер-праектыроўшчык (19441947), начальнік праектна-каштарыснага бюро гаржылупраўлення г. Біла Цэрква (19471948), архітэктар (19481950), старэйшы архітэктар (19501955), галоўны архітэктар праектаў (19551969), кіраўнік архітэктурна-канструктарскага аддзела (19691972) Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта».

Член Саюза архітэктараў СССР з 1956 года. У 1960-х гадах — старшыня Гомельскага аддзялення Саюза архітэктараў БССР; член упраўлення Саюза архітэктараў БССР (адно скліканне); дэлегат V з’езду Саюза архітэктараў СССР, на якім была членам мандатнай камісіі (1970).

Творчасць

Аўтар праектаў аднаўлення і рэканструкцыі шэрагу буйных аб’ектаў жылога, навучальнага і лячэбнага прызначэння г. Гомеля. Асноўныя працы: 30-кватэрны жылы дом Дзяржбанка па вул. Першамайскай (1949-1952), 20-кватэрны жылы дом Дзяржплана па вул. Арцёма (1955-1957), комплекс дамоў упраўлення хлебапрадуктаў па вул. Працоўнай (1952-54), 28-кватэрны жылы дом Мясарыбзбыту па вул. Савецкай (1954-58), 32-кватэрны дом маслазавода па вул. Савецкай (1960-63), рэканструкцыя і прыбудова музвучылішча па вул. Савецкай (1962-65), навучальны, лабараторны і спартыўны карпусы дарожна-будаўнічага тэхнікума на пл. Працы і па вул. Кірава (1955-1958, 1968-1972, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя і прыбудова будынка ваенкамата па вул. Садовай (1963-65), 28-кватэрны жылы дом фабрыкі «Спартак» па вул. Камсамольскай (1958-60), прафілакторый Беларускай чыгункі па вул. Катоўскага (1967-72), праект забудовы дамоў па вул. Галавацкага (1965-69) і інш.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай раённага камітэта Кампартыі Беларусі і выканкама Савета дэпутатаў працоўных Цэнтральнага раёна г. Гомеля (1967); Граматамі Саюза архітэктараў СССР (1967), Гомельскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі і абласнога Савета дэпутатаў працоўных (1969), Саюза архітэктараў БССР (1969); Ганаровымі граматамі Гомельскага філіяла «Белдзяржпраекта» (1970, 1987).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Архітэктары Гомеля
Катэгорыя·Памерлі ў Гомелі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сумскай вобласці
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гомельграмадзянпраекта
Катэгорыя·Памерлі 11 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў