wd wp Пошук:

Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава

Наталля Аляксандраўна Варанцова-Вельямінава (1859—1912) — беларуская грамадская дзеячка, асветніца, мецэнатка.

Біяграфія

Дачка старэйшага сына расійскага паэта Аляксандра Пушкіна генерал-лейтэнанта Аляксандра Аляксандравіча Пушкіна і Соф’і Мікалаеўны Ланской.

Вучылася ў Віленскай гімназіі. Ажанілася з Паўлам Варанцовым-Вельямінавым. Спачатку жылі ў Казлове (цяпер Мічурынск). Праз некаторы час П. Варанцоў-Вельямінаў падаў у адстаўку і з’ехаў з жонкай у маёнтак сваёй маці Вавулічы (цяпер в. Дубаўка) за 10-12 км ад Бабруйска. Акрамя сядзібы ў Дубаўцы, Варанцовы-Вельямінавы мелі дом ў Бабруйску.

Цікавілася беларускім фальклорам з навакольных вёсак Савічы, Цялуша. Добра малявала, у асноўным пейзажы, пісала вершы. У вёсцы Цялуша разам з мужам пабудавала школу (1894), царкву (на Вялікдзень 1902), бібліятэку, якая была спаленая падчас Вялікай Айчыннай вайны. Займаліся асветніцкай дзейнасцю, дапамагалі атрымаць адукацыю (у тым ліку стаць настаўнікамі, акушэрамі-фельчарамі). Спрабавала арганізаваць прытулак для састарэлых жанчын, жадала стварыць нешта накшталт дзіцячага саду для сялянскіх малянят. У Бабруйску на вуліцы, дзе стаяла яе хата і хата сёстраў Паўла Варанцова-Вельямінава, першыя каштаны (некаторыя з іх засталіся да сёння). Драўляную хату па вул. Сацыялістычнай знеслі ў 1973. На яе месцы быў збудаваны гарадскі палац шлюбу. Сям’я Варанцова-Вельямінава прыняла пасільны ўдзел у стварэнні Бабруйскай гарадской бібліятэкі, якая носіць імя Пушкіна. Бібліятэка была адчынена ў лютым 1901, у 64-я ўгодкі з дня смерці Пушкіна.

Магіла Н. Варанцовай-Вельямінавай у Цялушы (Бабруйскі раён)

Памёрла ў 1912 годзе ад ятрасці лёгкіх. Пахаваная ў вёсцы Цялуша, у парку, недалёка ад царквы і магілы свёкра Аркадзя Варанцова. У 1979, да 180-годдзя з дня нараджэння А. Пушкіна на магіле Наталлі Варанцовай-Вельямінавай быў усталяваны новы помнік. У вёсцы Цялуша штогод улетку праводзіцца Пушкінскае свята музыкі і паэзіі.

Дзеці

Разам з мужам мела 6 дзяцей:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 18 снежня
Катэгорыя·Постаці Бабруйска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пушкіны
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Бабруйскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1912 годзе
Катэгорыя·Род Варанцовых-Вельямінавых