wd wp Пошук:

Насця Рыбка

Насця Рыбка, сапр.: Анастасія Іванаўна Вашукевіч, дзявочае прозвішча Косціна[1] (27 лютага 1990, Бабруйск) — расійская эскорт-мадэль, блогер, пісьменніца беларускага паходжання. 26 лютага 2018 года была арыштаваная ў Патаі (Тайланд) за нелегальную прадпрымальніцкую дзейнасць, у студзені 2019 года асуджаная на ўмоўны тэрмін і дэпартаваная з Тайланда ў Беларусь, пад час перасадкі арыштаваная ў Расіі ў сувязі з расследаваннем крымінальнай справы.

Біяграфія

Нарадзілася і скончыла школу ў Бабруйску. Паводле ўласнай кнігі, сваіх сапраўдных бацькоў ніколі не бачыла, а прыёмная маці памерла.[2] Скончыла Мазырскі педагагічны ўніверсітэт, працавала ў Бабруйску менеджэрам па продажах. Замужам за Мікалаем Вашукевічам, мае 11-гадовага сына Юрыя ад папярэдняга шлюбу. Прыкладна ў 2016 годзе з’ехала ў Маскву, дзе зблізілася з іншым ураджэнцам Беларусі — пісьменнікам і секс-коўчам Аляксандрам Кірылавым, патрапіўшы да яго ў «гарэм».[3][4][5] Пад яго кіраўніцтвам правяла некалькі эпатажных акцый: займалася сексам з першым сустрэчным на набярэжнай, пікетавала аголенай амерыканскае пасольства, прапаноўваючы «пераспаць з Харві Вайнштэйнам».[6] У 2017 годзе апублікавала кнігу «Дневник по соблазнению миллиардера, или Клон для олигарха», дзе распавяла аб сваіх блізкіх адносінах з мільярдэрам з імем Руслан.

Скандал

8 люты 2018 года расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны выпусціў расследаванне аб карупцыйнай дзейнасці высокапастаўленага расійскага чыноўніка Сяргея Прыходзькі(руск.) бел., асновай якога сталі розныя публікацыі Насці Рыбкі (відэазапісы і фатаграфіі з Instagram, вытрымкі з кнігі, аўдыёзапісы размоў на караблі). Расследаванне даказвала сувязь чыноўніка з расійскім бізнесмэнам Алегам Дзерыпаскам(руск.) бел.. Пра скандал напісаў шэраг заходніх СМІ: Associated Press, The Washington Post, The New York Times, The Daily Telegraph[7], The Daily Beast.[8] У красавіку 2018 года ЗША наклалі шырокія санкцыі на Дзерыпаску і ягоныя фірмы, у афіцыйным тлумачэнні якіх быў намёк на гісторыю з Сяргеем Прыходзькам.[9][10]

Крымінальны пераслед

26 лютага 2018 года ў складзе групы з 10 чалавек была затрымана на тэрыторыі Тайланда па абвінавачанні ў арганізацыі незаконных трэнінгаў.[11] Першапачаткова была вызваленая пад заклад[12], аднак зноў змешчана пад варту праз ануляванне візы.[13] У красавіку 2018 года апраўданая па абвінавачанні ў незаконнай працоўнай дзейнасці, аднак супраць яе высунулі новае абвінавачанне: арганізацыя злачыннай групоўкі для прадастаўлення сексуальных паслуг.[14] Першае судовае паседжанне па гэтай справе распачалося 19 ліпеня 2018 года, усе фігуранты справы адмовіліся прызнаваць віну.[15]

У студзені 2019 года разам з астатнімі абвінавачанымі прызнала віну і паводле прысуду з улікам заліку папярэдняга зняволення была накіраваная для дэпартацыі ў Беларусь.[16] Пад час перасадкі ў Маскве, у транзітнай зоне аэрапорта Шарамеццева была затрыманая па падазрэнні ва ўцягванні ў прастытуцыю. Адмовілася прызнаць віну.[17] Праваабарончы цэнтр «Мемарыял» паабяцаў разглядзець магчымасць надання Насці Рыбцы статуса палітзняволенай,[18] але раптоўна яе вызвалілі з-пад варты. Па словах прэс-сакратара Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Эйсмант, Аляксандр Лукашэнка асабіста даручыў заняцца вызваленнем Анастасіі Вашукевіч.[19]

Зноскі

  1. Одноклассница скандальной Насти Рыбки: Разврат начался на Гомельщине, когда она изменила мужу на сессии в Мозыре(руск.) . PROGOMEL.BY. Праверана 24.02.2019.
  2. Кто такая охотница на олигархов Настя Рыбка(руск.)  (недаступная спасылка). СТРАНА.ua. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2018. Праверана 24.02.2019.
  3. Белоруска из эскорт-услуг сообщила, что была в оппозиции(руск.) . euroradio.fm. Праверана 24.02.2019.
  4. «Для меня теперь неважно, сколько у меня мужчин в постели». Исповедь белорусской наложницы из гарема московского секс-тренера(руск.) . Наша Ніва. Праверана 24.02.2019.
  5. Муж Насти Рыбки о Бобруйске, позоре, и о том, можно ли верить жене(руск.) . euroradio.fm. Праверана 24.02.2019.
  6. Золотая рыбка: что известно о бобруйской “соблазнительнице” Дерипаски(руск.) . Sputnik. Праверана 24.02.2019.
  7. Расследование Навального о Дерипаске, Рыбке и вице-премьере: что на него ответили его герои?(руск.) . Meduza. Праверана 24.02.2019.
  8. The Sex Worker and Putin’s Shady Billionaire Buddy Who Could Hold Keys to the Russia Investigation(англ.) . Daily Beast. Праверана 24.02.2019.
  9. Новые санкции США: теперь уже огонь на поражение(руск.) . DW.COM. Праверана 24.02.2019.
  10. США ввели санкции против олигархов и чиновников из РФ(руск.) . DW.COM. Праверана 24.02.2019.
  11. В Таиланде задержали белорусов Алекса Лесли и Настю Рыбку за незаконное проведение секс-тренинга(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  12. “Нас пытаются закрыть надолго”: суд выпустил под залог Алекса Лесли и Настю Рыбку, но их снова задержали(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 11 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  13. В полиции Таиланда заявили, что Алекс Лесли и Настя Рыбка нанесли ущерб репутации страны(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2018. Праверана 24.02.2019.
  14. Тайский суд частично оправдал Алекса Лесли и Настю Рыбку, но покинуть Таиланд они не могут(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  15. “Вину не признаю”. Как в Таиланде судят Настю Рыбку(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2018. Праверана 24.02.2019.
  16. Лесли и Рыбка признали вину в суде в Таиланде и получили условный срок(руск.) . РБК. Праверана 24.02.2019.
  17. Насця Рыбка назвала справы супраць яе сфабрыкаванымі і сказала, што заяву на яе напісала Саша Траўка(бел.)   (нявызн.)?. Наша Ніва. Праверана 24.02.2019.
  18. Писатель Виктор Шендерович призывает признать Настю Рыбку политзаключенной(руск.) . Эхо Москвы. Праверана 24.02.2019.
  19. Настю Рыбку отпустили. Оказывается, Лукашенко давал поручение «заняться ее освобождением»(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2019. Праверана 24.02.2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. П. Шамякіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Куртызанкі і прастытуткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бабруйску