wd wp Пошук:

Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР

Народны камісарыят рабоча-сялянскай інспекцыі РСФСР (РСІ, Рабкрын) — орган дзяржаўнага кантролю ў Савецкай Расіі ў 19201934 гг.

Гісторыя

Паводле дэкрэта УЦВК ад 7 лютага 1920 г. Наркамат дзяржаўнага кантролю РСФСР рэарганізаваны ў Народны камісарыят РСІ. Ён ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю ўсіх органаў дзяржаўнага і гаспадарчага кіравання, грамадскіх арганізацый, за ўлікам і захаваннем дзяржаўнай маёмасці, вёў барацьбу з бюракратызмам, распрацоўваў планы скарачэння дзяржаўнага апарату, праводзіў фінансавыя рэвізіі, абследаванні, праверкі выканання планаў матэрыяльнага забеспячэння гаспадарчых дагавораў, каштарысаў і інш. У 19201922 гг. да стварэння органаў пракуратуры адной з важнейшых функцый РСІ быў кантроль за выкананнем савецкага заканадаўства.

На аснове дагавора ад 16 студзеня 1921 г. аб ваенным і гаспадарчым саюзе паміж ССРБ і РСФСР заключана пагадненне паміж адпаведнымі наркаматамі. Народны камісарыят РСІ ССРБ з’яўляўся органам дзяржаўнага кантролю на яе тэрыторыі, а таксама паўнамоцным прадстаўніком Народны камісарыят РСІ РСФСР, атрымаў рэвізійна-інспекцыйныя правы ў адносінах да ўсіх устаноў, якія знаходзіліся на тэрыторыі савецкай Беларусі, але падпарадкоўваліся дзяржаўным органам РСФСР.

Народныя камісары

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Народныя камісарыяты РСФСР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Зніклі ў 1934 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе