wd wp Пошук:

Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса

Народна-рэвалюцыйная партыя Лаоса (НРПЛ) — кіруючая камуністычная партыя ў Лаосе. Яна была заснавана ў 1955 годзе і да 1972 года дзейнічала пад назвай Народная партыя Лаоса. У 1973 годзе, пасля сыходу амерыканцаў з паўвострава Індакітай, НРПЛ пачала барацьбу за захоп улады ў Лаосе, а ў 1975 годзе прыйшла да ўлады. З сярэдзіны 1980-х праводзіць палітыку саступак у эканамічнай сферы, захоўваючы толькі кантроль над палітычным жыццём Лаоса.

Цяперашнім лідэрам партыі з’яўляецца і адначасова прэзідэнтам краіны Тонглун Сісуліт[3].

Зноскі

  1. Руская Вікіпедыя — 2001.
  2. ПравдаРедакция газеты «Правда», 1912. — 100300 экз. — ISSN 0233-4275; 1990-6838
  3. Reuters. Laos Communist Party names PM Thongloun as new leader(англ.)  (15 студзеня 2021).
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1955 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі Лаоса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Партыі аднапартыйных сістэм
Катэгорыя·Камуністычныя партыі паводле краін