wd wp Пошук:

Народна-вызваленчы рух Бенішангула

Народна-вызваленчы рух Бенішангула, НВРБ — узброеная групоўка, якая дзейнічае ў эфіопскім рэгіёне Бенішангуль-Гумуз. Арганізацыя створана ў 1999 годзе. Супрацьстаіць дзеючаму ўраду Эфіопіі[1]. Рух выступае ў абарону правоў народаў берта і гумуз ад «прыгнёту трох найбольш уплывовых этнасаў краіны»[2] і ажыццяўляе ахову жыхароў рэгіёна ад налётаў ВАА[3].

Згодна з Tigrai Online, Народна-вызваленчы рух Бенішангула быў створаны ў 1996 годзе як узброеная паўстанцкая групоўка[4]. Паводле дадзеных пракуратуры Эфіопіі, што НВРБ заснаваны Абдулвахабам Мехадзі, які кіраваў арганізацыяй да 2015, у 2007 годзе[1]. Групоўка двойчы (у 2005 і 2013) падпісвала мірныя пагадненні з федэральнымі ўладамі, але ў абодвух выпадках паўстанцы аднаўлялі сваю дзейнасць[5][5].

Да канца 2010-х арганізацыя атрымала рознага роду падтрымку, уключаючы курсы ваеннай падрыхтоўкі, у Эрытрэі, пра што казалі як прадстаўнікі федэральных уладаў, так і самі баевікі[4][5][1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Ethiopia charges ten for attacks against members of Defense Forces (нявызн.) (23 студзеня 2015). Архівавана 6 лістапада 2021.
  2. Rising allies may breach frontier despite EPRDF stalling on expansion (нявызн.). Ethiopia Insight (19 кастрычніка 2018). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2019.
  3. EIEP: Prosperity Party’s win is a loss for Oromia—and Ethiopia (нявызн.). Ethiopia Insight (19 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2021.
  4. 1 2 The Benishangul People’s Liberation Movement (BPLM) quits armed struggle and returns home (нявызн.) (9 чэрвеня 2013).
  5. 1 2 3 Ethiopian rebel group ends arms struggle, returns home (нявызн.) (9 чэрвеня 2013).
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі