wd wp Пошук:

Наратус

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Наратус.

Наратус (арм.: Նորատուսի գերեզմանատուն) — сярэднявечныя могілкі з вялікай колькасцю ранніх хачкараў, што знаходзяцца ў сяле Наратус Гехаркунікскай вобласці (Арменія), непадалёк ад горада Гавар і возера Севан, за 90 км на ўсход ад Ерэвана[1]. Могілкі маюць найбольшую колькасць хачкараў на тэрыторыі Рэспублікі Арменія[2]. Таксама гэтыя найбуйнейшыя могілкі з хачкарамі, якія захаваліся пасля разбурэння армянскіх могілак у Джульфе на тэрыторыі Нахічэванскай Аўтаномнай Рэспублікі ўладамі Азербайджана[3][4][5][6].

Хачкары

Шэраг хачкараў.

Самыя старыя хачкары на могілках датуюцца X стагоддзем[1]. Падчас адраджэння традыцый хачкараў у XVIXVII стагоддзяў многія хачкары былі збудаваны пад ярмом імперыі Сефевідаў, калі ўсходні ўплыў пракрадаўся ў армянскае мастацтва. Тры майстры-разьбяры гэтага перыяду стваралі хачкары ў Наратусе, самым заўважным з іх быў Кірам Казмох (1551—1610), яго сучаснікамі былі Аракел і Мелісет[7]. Могілкі знаходзяцца на тэрыторыі ў сем гектараў і ўтрымваюць каля тысячы хачкараў[1]. Характэрнай асаблівасцю большасці хачкараў з’яўляецца крыж з сонечным дыскам пад ім. Астатняя частка каменя ўпрыгожана выявамі лісця, гронак вінаграду, гранатаў ці абстрактнымі ўзорамі. Большасць хачкаров пакрыты мохам і лішайнікам. Некалькі надмагілляў на могілкі малююць сцэны вяселляў і сельскага жыцця. Побач са старымі могілкамі былі ўладкавана новыя сучасныя могілкі, адлучаныя доўгім плотам. Каля могілкаў у сяле ёсць царква Святой Богамаці, пабудаваная ў IX стагоддзі. Адзін з хачкараў могілкаў у 1978 годзе быў ахвяраваны Брытанскаму музею Каталікосам Вазгенам I[8].

Легенды

Хачкар з выявай вяселля.

Папулярная легенда, злучаная з могілкамі, тычыцца ўварванні арміі Тамерлана. Паводле яе, сяляне надзелі каскі па-над хачкараў і нахілілі мячы ў кірунку надыходнай арміі. Здалёку хачкары выглядалі як узброеныя салдаты ў абарончай пазіцыі, у выніку чаго войска Тамерлана адступіла[1].

Згодна іншай папулярнай гісторыі, у XIX стагоддзі манах Тэр Карапет Авацесі-Авакімян з манастыра каля сяла меў абавязак служыць задушныя службы на могілках Наратус. Каб пазбегнуць двухгадзіннага падарожжа з могілкаў у манастыр і назад, ён пабудаваў сабе невялікую келлю ў Наратусе. Калі яму было 90 гадоў, ён папрасіў манаскую брацію пахаваць яго жывым. Яго апошнімі словамі былі: «Я не баюся смерці. І хацеў бы, каб і вы яе не баяліся. І зусім не баяліся нічога, апроч аднаго Бога. Хай да мяне прыходзіць кожны, хто адчувае страх. Хай ён ілье ваду на надмагільны камень, п’е яе, абмывае сабе твар, грудзі, рукі і ногі. Хай потым паб’е пасудзіна, у якім прынёс ваду. Тады страх адступіць яго». І дагэтуль людзі прыходзяць да магілы манаха, каб здзейсніць гэты рытуал, пакінуўшы вакол аскепкі шкла[9].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Hakobyan, Julia. Life in the Monuments of Death: A visit to the cemetery village, Noraduz (нявызн.). ArmeniaNow.com (12 верасня 2003). Праверана 10 кастрычніка 2007.(недаступная спасылка)
  2. Kouymjian, Dr. Dickran. Arts of Armenia (нявызн.) (недаступная спасылка). Sculpture. Armenian Studies Program, CSU, Fresno. Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2007.
  3. World Watches In Silence As Azerbaijan Wipes Out Armenian Culture Архівавана 11 верасня 2006..
  4. Tragedy on the Araxes.
  5. Azerbaijan: Famous Medieval Cemetery Vanishes.
  6. European Parliament On Destruction of Cultural Heritage
  7. Ney, Richard L.. Who Made Khachkars? (нявызн.). The Gift of Stone. TourArmenia (14 кастрычніка 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 11 кастрычніка 2007.
  8. Parry, Ken (2007). The Blackwell Companion to Eastern Christianity. Wiley-Blackwell. p. 397. ISBN 0-631-23423-3. https://archive.org/details/blackwellcompani00parr.
  9. Армения. Каменные кресты. (нявызн.). Вокруг света (28 снежня 2003). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2013. Праверана 10 кастрычніка 2007.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Гегаркунік
Катэгорыя·Могілкі Арменіі