wd wp Пошук:

Наракорцкія пячоры

Унутры адной з пячор.

Наракорцкія пячорынацыянальны парк паблізу горада Наракорт у аўстралійскім штаце Паўднёвая Аўстралія. На тэрыторыі ў 6 км² размяшчаюцца 26 пячор (агульная плошча якіх — 3,05. км²).

Парк вядомы вялікай колькасцю добра захаваных выкапняў астанкаў жывёл (у тым ліку многіх прадстаўнікоў аўстралійскай мегафаўны), якія ў 1994 годзе занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Наракорт, сумесна з паркам Рыверслей, уваходзяць у сусветную дзясятку найважнейшых месцазнаходжанняў закамянеласцяў і з’яўляюцца выдатнай ілюстрацыяй асноўных этапаў эвалюцыі унікальнай аўстралійскай фаўны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстраліі
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта