wd wp Пошук:

Напад на УФСБ у Хабараўску

Напад на УФСБ па Хабараўскім краі — тэрарыстычны акт, які адбыўся 21 красавіка 2017 года ў будынку рэгіянальнага ўпраўлення ФСБ у Хабараўску. 17-гадовы неанацыст Антон Конеў распачаў стральбу з карабіна ў прыёмнай, у выніку ён забіў двух чалавек — супрацоўніка ФСБ і выпадковага наведвальніка — і загінуў сам. Нападнік паспеў некалькі разоў перазарадзіць зброю і быў забіты агнём у адказ толькі праз сорак хвілін пасля таго, як зрабіў першы выстрал. Такім чынам Конеў адзначыў дзень нараджэння Гітлера. Зброю для нападу малады чалавек здабыў у стралковым ціры, забіўшы інструктара, які спрабаваў яму перашкодзіць.[1]

Ход падзей

У крымінальнай справе, адкрытай пасля здзяйснення злачынства, тры артыкулы: 105 («Забойства»), 317 («Замах на жыццё супрацоўніка праваахоўных органаў»), 282 («Распальванне нянавісці») і двое абвінавачаных, Ігар Лімонаў і Аляксандр Таланаў. Па версіі следства, яны разам з Коневым знаходзіліся ў забароненай экстрэмісцкай супольнасці «Штольц» і дапамагалі стралку арганізаваць напад на прыёмную ФСБ. 24 мая 2019 года ў Далёкаўсходнім акруговым ваенным судзе абвясцілі прысуд: Лімонаву — 9,5 гадоў калоніі, Таланову — 26 гадоў турмы. Абодва яны не прызнаюць сваю віну і спрабуюць абскардзіць прысуд.

Заўвагі

  1. Хасина, Екатерина. Бойня в Хабаровске. Два года спустя (руск.) , Сибирь.Реалии (9 июля 2019). Праверана 4 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты 2017 года
Катэгорыя·Хабараўск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Неанацызм
Катэгорыя·Красавік 2017 года
Катэгорыя·Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Расіі
Катэгорыя·Падзеі 21 красавіка
Катэгорыя·2017 год у Расіі