wd wp Пошук:

Нані Марэці

Джавані (Нані) Марэці (італ.: Giovanni (Nanni) Moretti, нар. 19 жніўня 1953) — італьянскі кінарэжысёр, прадзюсар і акцёр, лаўрэат мноства нацыянальных і міжнародных кінапрэмій, уключаючы чатыры прэміі «Давiд дзі Данатэла», дзесяць прэмій «Сярэбраная стужка», «Залатую пальмавую галіну» (за фільм «Пакой сына» (2001) і прыз за найлепшую рэжысуру Канскага кінафестывалю (за фільм «Дарагі дзённік», 1993). Першая прафесійная карціна Марэці «Гэта бомба» з’явілася ў 1978 годзе. Яна прынесла рэжысёру вядомасць у Італіі і была ўключана ў конкурс Канскага МКФ. Яшчэ адзін фільм рэжысёра «Залатыя мроі» (1981) заваяваў «Сярэбранага льва» ў Венецыі, а «Імша скончана» (1985) ганаравалася «Сярэбраным мядзведзем» на МКФ у Берліне.

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Nanni Moretti // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nanni Moretti // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бруніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных