wd wp Пошук:

Наезнік жоўты

Наезнік жоўты (Ophion luteus) — від наезнікаў з сямейства Іхнеўманіды (Ichneumonidae).

Апісанне

Цела даўжынёй 15-20 мм, светла-карычневага колеру. Брушка пляскатае па баках. Вочы чорныя.

Арэал

Вельмі часта сустракаецца ў канцы лета і восенню ў Заходняй Еўропе. Насяляе на лугах і лясных палянах.

Спосаб жыцця

Актыўны ноччу, лётае ў пошуках гаспадара для лічынак. Лічынкі паразітуюць унутры вусеняў розных відаў матылькоў. Першапачаткова яны не ядуць жыццёва важныя часткі гаспадара, дазваляючы вусеняў расці. Затым лічынкі з’ядаюць ўнутраныя органы гаспадара, тым самым забіваючы яго, пасля чаго акукляюцца. Дарослыя насякомыя выходзяць з астанкаў вусеня. У годзе бывае два пакалення.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Насякомыя Еўропы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Перапончатакрылыя
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта