wd wp Пошук:

Надпіс улюбёнца

Кілікс-білінгва, комаст са скіфасам, надпіс Калос: ΕΠΙΛΥΚΟΣ ΚΑΛΟΣ — «Эпілік прыгожы», Луўр

Надпіс улюбёнца (Надпіс Калос) — форма эпіграфікі, распаўсюджаная ў вазапісе старажытнагрэчаскай керамікі ў перыяд паміж 550 і 450 гадамі да н. э., у асноўным сустракаецца на сімпосійных вазах.

Літаратура

Надпіс выглядаў: «Καλός ХХ», што перакладаецца як «Прыгожы ХХ». Згаданыя імёны заўсёды паказвалі на юнака або юную дзяўчыну. У апошнім выпадку замест Καλός ўжываўся прыметнік жаночага роду Καλή. Даследчык гэтых надпісаў Вільгельм Крол(англ.) бел. адзначае, што жаночых імёнаў сустракаецца не больш за 30, тады як мужчынскіх — 528.

Прызначэнне надпісаў Калос застаецца невядомым. Адны даследчыкі мяркуюць, што надпісы Калос характарызуюцца эратычнай канатацыяй і мелі мэту выказаць любоўныя пачуцці вазапісца або заказчыка роспісу для вазы з юнаком. Іншыя лічаць, што такія надпісы заказваліся багатымі родамі, каб узвысіць свайго атожылка, стварыць яго культ.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вазапіс Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Эпіграфіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты