wd wp Пошук:

Надпіс на зрубе

«Надпіс на зрубе» — кінанавела, знятая на кінастудыі «Беларусьфільм». Выйшла на экран у маі 1969 года. Рэжысёр: Расціслаў Бабіч. Сцэнарысты: Эдгар (Эдгард) Дуброўскі, Элеанора Мілава. Аператар: Марк Браўд. Па матывах аднайменнага апавядання Янкі Брыля.  

Акцёры: Сяргей Калінін, Б. Уладзімірскі, Марыя Захарэвіч, Раман Філіпаў.

Сюжэт

Стары рыбак Вячора ўсё жыццё пражыў у роднай вёсцы, усё тут яму люба і дорага. У гэтую зямлю ён ўклаў сваю працу, абараняў ад ворагаў ў цяжкую часіну. Фільм распавядае пра апошні дзень жыцця старога добрага чалавека.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фільмы 1968 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (тып: фільм)