wd wp Пошук:

Надмагілле Пятра Весялоўскага

Надмагілле Пятра Весялоўскага — скульптурнае надмагілле(руск.) бел. вялікага маршалка літоўскага Пятра Весялоўскага (да 1556 — 1621) у Віленскім бернардзінскім касцёле. Выканана ў 1635 годзе ў маньерыстычных традыцыях.

Апісанне

Фігура Пятра Весялоўскага

Весялоўскі быццам прабуджаецца ад сну — галава прыўзнята, а нага сагнутая пад прамым вуглом. Сам ён абапіраецца на адну руку. Уся ўвага сканцэнтравана менавіта на фігуры памёршага, якая выразна вылучаецца на фоне пліты з чорнага мармуру. Дэкор надмагілля вельмі стрыманы ў параўнанні, напрыклад, з помнікамі, выкананымі Санці Гучы, дзе неспакойныя і зломленыя фігуры з закінутымі галовамі быццам тонуць у празмернай эмблематыцы і арнаментальных дэталях. Пры чым справа не проста ў багацці акаймоўкі, пышнасці і прыгажосці тканіны, якая драпіруе фігуру, а ў тым, што гэтай страсці да ўпрыгожанняў не супрацьпастаўляецца нішто — сам чалавек у рэшце рэшт становіцца часткай арнаменту, таму што трактуецца прынцыпова аднолькава з ім. Удала падкрэсліў гэту думку польскі мастацтвазнавец Адам Мілабэндзкі[pl], які пісаў, што «цяга да дэкаратыўнасці разбурае логіку антычных архітэктанічных чляненняў. Элементы апошніх становяцца часта арнаментальнымі матывамі, аднолькавымі з пляцёнкай або гратэскам, і супастаўляюцца з бестурботнай свабодай. Апорныя калоны часта пераўтвараюцца ў кампазіцыйны цэнтр надмагілля»[1]. Помнік выкананы ў рознакаляровым мармуры i характарызуецца імкненнем да каларыстычных эфектаў, што адпавядала стылю новай эпохі.

Зноскі

  1. Miłobędski A. Zarysy dziejów architektury w Polsce. Warszawa, 1968. S. 143

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маньерызм
Катэгорыя·Рэнесанснае мастацтва Літвы
Катэгорыя·Весялоўскія
Катэгорыя·З’явіліся ў XVII стагоддзі
Катэгорыя·Скульптуры Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вільнюс
Катэгорыя·1635 год у Еўропе
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Літве
Катэгорыя·XVII стагоддзе ў Беларусі
Катэгорыя·Надмагільныя помнікі
Катэгорыя·Рэнесансныя скульптуры