wd wp Пошук:

Надзея Мікалаеўна Астапчук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Астапчук.

Надзея Мікалаеўна Астапчук (нар. 28 кастрычніка 1980, в. Вялікія Арлы, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская лёгкаатлетка. Рэкардсменка Беларусі ў штурханні ядра.

Біяграфія

На Алімпійскіх гульнях 2004 заняла 4-е месца. Чэмпіёнка свету 2005, 2010. Чэмпіёнка Еўропы 2005, 2010, сярэбраны прызёр Чэмпіянату Свету 2001, 2003, 2007, 2008, 2011, 2012 і Чэмпіянату Еўропы 2006.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Надзея Астапчук атрымала бронзавы медаль у штурханні ядра. Пазней у яе аналізах выяўленыя забароненыя рэчывы дэгідрахлорметылтэстастэрон (турынабол) і тамаксіфен, у 2017 яна пазбаўленая медаля.

На Алімпійскіх гульнях 2012 года ў Лондане ў штурханні ядра паказала найлепшы вынік сярод усіх спартсменак. Аднак у яе допінг-пробах (першая была ўзята напярэдадні спаборніцтваў, другая — адразу пасля іх завяршэння) быў выяўлены забаронены прэпарат метэналон. На падставе станоўчых проб па рэкамендацыі Дысцыплінарнага камітэта Выканаўчым камітэтам МАК Надзея Астапчук дыскваліфікавана ў алімпійскіх спаборніцтвах, выключана са складу ўдзельнікаў Алімпіяды 2012 года, абавязана вярнуць медаль і дыплом[2].

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 2020 года[3].

Дасягненні

Зноскі

  1. Nadzeya Ostapchuk // Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый — 1912.
  2. nashaniva.by
  3. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Столінскім раёне
Катэгорыя·Штурхальнікі ядра Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Лёгкаатлеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вялікія Арлы (вёска)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка