Надзея Іванаўна Букатая (3 мая 1918, в. Траянава, Капыльскі раён — 3 верасня 1977) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958)[1].
У 1944—77 гадах у калгасе «Прагрэс» Капыльскага раёна (з 1953 года — свінарка). Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў і ўкараненне ў вытворчасць дасягненняў навукі і перадавога вопыту[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання (1953—1962)[1].