wd wp Пошук:

Надзея

Не блытаць з Надзеяй — уласным жаночым імем. Надзея — эмацыянальнае перажыванне, якое ўзнікае пры чаканні чалавекам нейкай жаданай падзеі, або прадугаданая магчымасць рэальнага здзяйснення чаго-небудзь. Надзея фармуецца ў выніку пазнання аб’ектыўных прычын, ад якіх залежаць чаканыя падзеі, або на аснове суб’ектыўнага эмацыянальнага вопыту (перажыванне радасці, няпоспеху і да т.п.), назапашанага ў мінулых падобных сітуацыях. Прадказваючы магчымае развіццё падзей у пэўных абставінах, надзея адыгрывае ролю ўнутранага рэгулятара, які дапамагае чалавеку вызначыць яго вынікі і мэтазгоднасць.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Эмоцыі