wd wp Пошук:

Нага чалавека

Нага́ (канечнасць ніжняя свабодная, лац.: mémbrum inférius liberum) — парны орган апоры і руху чалавека.

Філагенетычна чалавечая нага паходзіць ад задніх канечнасцяў амфібій, якія, у сваю чаргу, паходзяць ад плаўнікоў рыб.

Нага па-анатамічнаму складаецца з трох асноўных частак: сцягна, галёнкі і ступні. Сцягно ўтворана сцегнавой косцю (самай масіўнай і моцнай з чалавечых касцей) і надкаленнікам, якія ахоўваюць каленны сустаў. Галёнку ўтвараюць вялікая і малая галёначныя косці. Ступню ўтвараюць мноства дробных касцей. Месца сучлянення сцегнавой косці з тазавай косцю завецца тазасцегнавым суставам. Сучляненне сцегнавой і галёначных касцей завецца каленным суставам, а галёначных касцей з касцьмі ступні — галёнкаступнёвым суставам. Ахілава сухажылле абмяжоўвае рухі ступні адносна галёначнай косці. Траўмы галёнкаступнёвага і асабліва каленнага суставаў небяспечныя, паколькі часта прыносяць незваротную шкоду.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Анатомія чалавека