wd wp Пошук:

Навасёлкаўская ГЭС

Навасёлкаўская ГЭС — малая гідраэлектрастанцыя на ўскраіне Наваельні Гродзенскай вобласці, размешчаная на Наваельнянскім вадасховішчы на рацэ Моўчадзь. Вызначаная магутнасць 200 кВт.

Пабудаваная ў 1950-я, у 1970-я закрытая як нерэнтабельна. Адноўленая ў 2002 годзе. Работы выконвалі РУП «Гроднаэнерга» і ТАА «Малая энергетыка». Абсталяванне змяшанае, старыя турбіны (1950-я) і новыя генератары. Добраўпарадкавана вадасховішча.

Для пераводу Навасёлкаўскай ГЭС ў аўтаматызаваны рэжым неабходна замяніць кандэнсатарныя батарэі з намінальным напружаннем 400 В на 630 В, усталяваць АВР і змяніць састарэўшыя масленыя выключальнікі вакуумнымі на РП-10 кВ «Навасёлкі», да якога падключана ГЭС, каб абараніць ад пашкоджанняў генератары і турбіны пры знікненні напружання на ГЭС і неспрацоўванні абечкаў накіравальнага апарата, неабходна прадугледзіць неадкладнае аўтаматычнае закрыццё шахт турбін затворамі, вырабіць і ўсталяваць аўтаматычныя тормазы для спынення генератараў у аварыйных рэжымах, усталяваць датчыкі ціску на смеццеўтрымальных сетках, для кантролю іх забруджвання ўсталяваць датчыкі ўзроўню вады, кантролю нагрэву кантактных злучэнняў на аўтаматах і кантактарах уводаў, кантролю нагрэву падшыпнікаў генератараў, кантролю біцця валаў генератараў і турбін. Падобныя патрэбы склалася і на іншых ГЭС у Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Эканоміка Дзятлаўскага раёна
Катэгорыя·Наваельня
Катэгорыя·Гідраэлектрастанцыі Беларусі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Электрастанцыі Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Электрастанцыі паводле алфавіта