Навадво́ршчынскі нацыянальны польскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Заслаўскага раёна БССР. Цэнтр — вёска Навадворшчына.
Утвораны 9 сакавіка 1932 года падчас ліквідацыі Бардынскага сельсавета ў складзе Заслаўскага раёна БССР. 14 мая 1936 года скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвашла ў склад новаўтворанага Навадворскага сельсавета.