wd wp Пошук:

Набуюкі Абэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Абэ. Абэ Набуюкі (яп.: 阿部信行?, 24 лістапада 18757 верасня 1953) — генерал Імператарскай арміі Японіі, генерал-губернатар Карэі і 36-ы прэм’ер-міністр Японіі.

Юнацкасць і ваенная кар’ера

Абэ нарадзіўся ў сям’і былога самурая ў горадзе Канадзава. Ён вучыўся ў вышэйшай школе Хібія, а затым — у вышэйшай школе № 4. У студэнцкія гады ён запісаўся добраахвотнікам у армію і ўдзельнічаў у япона-кітайскай вайне 1894—1895 гадоў.

Пасля перамогі Абэ скончыў Ваенную акадэмію Імператарскай арміі, потым Вышэйшую ваенную акадэмію. Генерал Аракі Садаа вучыўся з ім у адным класе. З 1918 па 1921 гады Абэ быў камандуючым Трэцяга артылерыйскага палка. Полк быў пасланы ў Расію падчас грамадзянскай вайны, але не прымаў удзелу ў баявых дзеяннях.

У 1933 годзе Абэ стаў генералам арміі і галоўнакамандуючым Тайванскай арміі. У 1936 ён быў перакладзены ў рэзерв.

Прэм’ер-міністр Японіі

Пасля адстаўкі кабінета Хіранумы Кіітыра, чыноўнікі высунулі на вызваленую пасаду прэм’ера кандыдатуры Каноэ Фумімара і Хіроты Кокі, а ваенныя — генерала Угакі Кадзусігэ. Гэнро Саёндзі Кімоці не падтрымаў ніводнага з кандыдатаў. Неўзабаве Угакі захварэў і быў шпіталяваны. Новым кандыдатам ад ваенных стаў Абэ, які быў кампраміснай фігурай, з прычыны таго, што ён не належаў ні да адной групоўкі ўнутры арміі.

На пасадзе прэм’ер-міністра Абэ абвясціў нейтралітэт Японіі ў Другой сусветнай вайне. Ён быў перакананым праціўнікам саюза Японіі з Трэцім рэйхам і фашысцкай Італіяй.

Паколькі Абэ не карыстаўся падтрымкай японскіх палітычных партый, у студзені 1940 года ён быў вымушаны сысці ў адстаўку.

Пасля адстаўкі

У 1942 годзе Абэ стаў членам Палаты Лордаў у японскім парламенце, а ў 1944 годзе змяніў Койса Куніякі на пасадзе генерал-губернатара Карэі. Пасля капітуляцыі Японіі ў Другой сусветнай вайне Абэ перадаў паўнамоцтвы камандуючаму войскамі ЗША ў Карэі Джону Ходжу.

Пазней Абэ быў звольнены з дзяржаўнай службы і арыштаваны акупацыйнай адміністрацыяй ЗША. На судзе ён быў цалкам апраўданы і неўзабаве выпушчаны на свабоду.

Зноскі

Папярэднік:
Арыта Натыра
Міністр замежных спраў Японіі
1939
Пераемнік:
Номура Кітысабура
Папярэднік:
Куніякі Каіса
Генерал-губернатар Карэі
1944-1945
Пераемнік:
Джон Ходж

Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Ісікава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Памерлі 7 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лістапада