wd wp Пошук:

Міцуа Цукахара

Міцуа Цукахара (нар. 22 снежня 1947) — японскі гімнаст, пяціразовы алімпійскі чэмпіён, чатырохразовы чэмпіён свету. Бацька гімнаста Наоі Цукахары.

Нарадзіўся ў Токіа; скончыў Японскі ўніверсітэт спартыўнай навукі. У 1968 годзе на Алімпійскіх гульнях у Мехіка стаў уладальнікам залатога медаля. На чэмпіянаце свету 1970 года ён меў два залатыя і два срэбныя медалі. У 1972 годзе зарабіў два залатыя і бронзавы медалі Алімпійскіх гульняў у Мюнхене. У 1974 годзе стаў уладальнікам залатога медаля чэмпіянату свету. У 1976 годзе на Алімпійскіх гульнях у Манрэалі Міцуа Цукахара меў два залатыя, сярэбраны і два бронзавыя медалі. На чэмпіянаце свету 1978 года ён стаў уладальнікам залатога медаля.

Міцуа Цукахара быў віцэ-прэзідэнтам Японскай асацыяцыі гімнастыкі. У 2009 годзе ўрад Японіі ўзнагародзіў яго Медалём Пашаны з пурпуровай стужкай.

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1968 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Гімнасты Японіі
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1976 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Токіа
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1976 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1968 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
Катэгорыя·Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Японіі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы