У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лісоўскі. Міхаіл Якаўлевіч Лісоўскі (1931; вёска Белы Мох, Мсціслаўскі раён — 1970) — беларускі жывапісец і графік.
У 1960 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. У мастацкіх выстаўках удзельнічаў з 1960 г.. Працаваў у жанрах партрэта, бытавым, станковай графіцы. Асноўныя творы ў жывапісе: “Настаўніца” (1960), партрэты беларускіх пісьменнікаў Я.Брыля, Я. Семяжона (1967), Ніла Гілевіча (1968) і інш. Жывапісныя работы вызначаюцца рэалістычнай трактоўкай формы, багаццем каларыту, псіхалагізмам вобразаў. Аўтар шматлікіх карыкатур і сяброўскіх шаржаў на тэмы культурнага жыцця Беларусі. У 1971 г. выдадзены асобным альбомам “Няўрокам кажучы”. Малюнкі вылучаюцца дакладнасцю і вастрынёй характарыстык, умелым скарыстаннем гіпербалы як сродкаў сатырычнай тыпазіцыі.